«Юрый Хашчавацкі не баяўся казаць праўду ў вочы рэжыму праз сваё мастацтва»
24 ліпеня ў Мінску развітаюцца з рэжысёрам Юрыем Хашчавацкім, які пайшоў з жыцця ў 78 год. «Салідарнасць» сабрала словы памяці вядомых беларусаў.

Уладзімір Някляеў, паэт: «Шторм на моры смерці. Хваляй мае аднавякоўцы сыходзяць. Вось і Юры Хашчавацкага не стала.
Тое, што зроблена ім у беларускім дакументальным кіно, унікальна. Бо сам ён быў унікальны. Ні ў каго не было такіх вачэй, такога позірку, як у яго.
Ніхто не ўмеў так, як ён, з уважлівай іроніяй узірацца і ў жыццё, і ў вочка кінакамеры.
Нечаканы чалавек. Ён і жыў жыццём – і гуляў у яго. Таму і любіў кіно, бо яно, нават самае сур’ёзнае, – гульня. І казіно таму любіў.
Адну з кніг я надпісаў яму так:
Абяцаў мне Хашчавацкі
Зняць як-небудзь фільм мастацкі
Пра сябе і пра мяне.
А пасля прамовіў: «Не!
Што мы скажам у кіне,
Як не маем уяўлення,
Дзе гуляць пасля знікнення?
Дык пра што здымаць кіно?..
Тут пытанне ёсць адно,
І яно мяне цярэбе:
Ёсць на небе казіно,
Ці няма яго на небе?»
Ну, цяпер, дарагі Хашч, будзеш ведаць...
Сяргей Ваганаў, журналіст: «Вот и еще один Друг на моей «Стене плача»… Я не называл его Хащ. Для меня он был просто Юра. С тех лет, когда мы стали друзьями — Аркаша Рудерман, Юра и я. Потом Аркаша погиб. И сейчас, думая о Юре, я спрашиваю себя: а правда ли, что мы действительно были друзьями? Может, просто знакомыми? Нет, это дружба, которая не измеряется общими застольями, сакральными датами, взглядами и даже, временами, общим делом. Дружба — это чувство. Вот просто чувство и всё. Пару месяцев назад я испугался, что давно ничего о нем не слышал… С помощью Лёни Миндлина мы нашлись, долго говорили не просто о чем-то — обо всем. Договорились обязательно встретиться.
Не буду повторять то значительное, что сейчас пишут о нем друзья и коллеги. Просто положу к его изголовью давнее посвящение:
Юрьев День
Так много в нашей жизни дури.
что иногда хоть волком вой.
Тогда я думаю о Юре,
как он, мятежный, ищет бури,
хоть в буре не найти покой.
Бушуют волны, ветер свищет,
в ночи мешая свет и тень.
Зачем же Юра бурю ищет?
Чтобы приблизить Юрьев День!
Прощай, дорогой друг!
Больно…»
Мікалай Халезін, рэжысёр: «Не стало Юры — человека, который умел вдохновлять: примером, поддержкой, даже просто шуткой, которых у него было не счесть.
Хащеватский — это не фамилия, это бренд. Легенда документалистики, променявший возможную сытую жизнь Рифеншталь на право говорить свободно и делать то, что сочтет нужным.
Нас связывало 32 года теплой дружбы, в которой было так много всего, что не поместит не только фильм, но и сериал. Расскажу одну историю.
Так получилось, что мы попали на Окрестина вместе. Годы были лайтовые, а сроки в основном исчислялись сутками, а не годами.
С момента ареста мы с Юрой оказались рядом на всех фазах, и закончили в одной камере: 3-4 человека постарше, остальные — молодые «Зубры».
Нужно было скоротать время, и мы придумали забаву: каждый, кто разбирался в какой-то теме, мог прочитать лекцию по своей теме.
Мне показалось, что моя тема окажется самой оригинальной — «Современное искусство как один из факторов ненасильственного сопротивления».
Но Хащ превзошел всех, озвучив тему лекции «Сравнительный анализ творчества режиссеров-документалистов Романа Кармена и Дзиги Вертова». Это была одна из самых вдохновенных и потрясающе информативных лекций в моей жизни.
Возможно, это просто совпадение, но из той камеры вышли потрясающие люди — звезды искусства, журналистики, политики, общественной деятельности. А возможно, и не совпадение.
Светлая память, Юра. Легкого полета, Хащ».
Святлана Ціханоўская, лідарка дэмсілаў Беларусі: «Юрый Хашчавацкі быў адным з тых, хто не баяўся казаць праўду ў вочы рэжыму праз сваё мастацтва.
Яго легендарныя фільмы «Звычайны прэзідэнт», «Плошча» сталі не проста хронікай нашай сучаснай гісторыі, а люстэркам, у якое шмат гадоў баяўся глядзець дыктатар. Ён валодаў унікальным дарам — праз востры гумар, сатыру і бязлітасную праўду паказваць абсурднасць і жорсткасць улады, вяртаючы людзям пачуццё годнасці.
Юрый да апошняга дня заставаўся верным сваім прынцыпам і свайму народу. Яго сыход — гэта вялізная страта для беларускай культуры і ўсяго нашага грамадства.
Дзякуй вам за смеласць, за мастацтва і за праўду, Юрый.
Выказваю шчырыя спачуванні сям’і, блізкім, сябрам і калегам. Светлая памяць».
Аліна Коўшык, галоўная рэдактарка «Белсата»: «Не стала Юрыя Хашчавацкага — чалавека, без якога цяжка ўявіць беларускую дакументалістыку.
Ён умеў заўважаць тое, што іншыя абміналі, і расказваць пра гэта сумленна, дакладна і без кампрамісаў. Ягоныя фільмы — гэта гісторыя Беларусі, расказаная праз людзей. Юрый Хашчавацкі быў адным з тых, хто ствараў сучаснае беларускае дакументальнае кіно і незалежную журналістыку. Ён ніколі не падладжваўся пад кан'юнктуру і заўсёды заставаўся верным сабе.
Для Белсат TV гэта вельмі асабістая страта. З першых гадоў існавання канала Юрый быў адным з нашых аўтараў. Для Belsat ён зрабіў дакументальныя фільмы «Плошча–2006», «Звычайныя выбары» і «Дзень волі».
Гэтыя працы і сёння дапамагаюць лепш зразумець нашу найноўшую гісторыю. Памятаю наш апошні сазвон, калі абмяркоўвалі творчыя планы і як Вы рупіліся пра каманду.
Ад сябе асабіста і ад усёй каманды незалежнага беларускага тэлеканалу выказваю шчырыя спачуванні родным, блізкім, сябрам і ўсім, хто яго ведаў.
Дзякуй, Маэстра, за Вашую працу. За тое, што захавалі для нас час, людзей і праўду.
Светлая памяць».
Павел Баркоўскі, былы выкладчык БДУ: «Нейкая чорная паласа ў беларускай культуры пайшла. Сыходзяць лепшыя прадстаўнікі інтэлігенцыі. Памёр рэжысёр-кінадакументаліст Юрый Хашчавацкі.
Для мяне канешне асоба Юрыя Хашчавацкага, як і для многіх, раскрылася праз яго жывую дакументалістыку сучасных падзей. Асабіста кранальны быў ягоны фільм пра Плошчу-2006 года.
Але безумоўна залатая класіка — ягоны фільм «Обыкновенный президент». Фашысцкую сутнасць рэжыму, які паступова фармаваўся ў Беларусі, рэжысёр заўважыў з самога пачатку. І гэта вельмі важна пераглядаць гэтыя жывыя кінасведчанні эпохі, каб разумець, як, дзе і чаму мы цяпер апынуліся.
Вечная памяць, спадару Юрыю!»
***
Развітанне з Юрыем Хашчавацкім адбудзецца 24 ліпеня а 14‑й гадзіне ў рытуальнай зале на вуліцы Альшэўскага, 12 у Мінску.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное